1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Витебская областная организация профсоюза «БЕЛПРОФМАШ» Тел./факс: 8-0212-26-15-80
E-mail: vitebsk@belprofmash.by

Медиагалерея

ГлавнаяНовостиЎ Пастаўскім раёне працавала група тэхнічных інспектараў ФПБ
19 июля 2022

Ў Пастаўскім раёне працавала група тэхнічных інспектараў ФПБ

Галоўны тэхнічны інспектар Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і лесакарыстання Яўгеній Рудасаў пабываў у ААТ “Навасёлкі-Лучай” і лясгасе, а галоўны тэхінспектар РК ФПБ банкаўскіх і фінансавых работнікаў Алена Рымашэўская — у разлікова-касавым цэнтры №17 у г. Паставы ААТ “Белаграпрамбанк” і ў Цэнтры банкаўскіх паслуг №230 філіяла №216 ААТ “ААБ “Беларусбанк”.

Галоўны інспектар Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці “Белпрафмаш” Георгій Кішчук і прафсаюзны інспектар раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Ахмадзееў праінспектавалі наяўнасць бяспечных умоў працы, прафілактыку вытворчага траўматызму, забяспеачнасць работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы на Пастаўскім малочным заводзе. Разам з імі на прадпрыемстве пабывала і карэспандэнт “ПК”.

Спачатку адбылася сустрэча з першым намеснікам дырэктара завода Георгіем Касцянём. Затым намеснік дырэктара па вытворчасці Таццяна Цітова і начальнік сыраробнага цэха Таццяна Радзівіловіч правялі інспектараў па цэхах прадпрыемства. Георгій Кішчук, знаёмячыся з вытворчасцю, паралельна цікавіўся забяспечанасцю работнікаў спецвопраткай, гартаў журналы штодзённага кантролю за выкананнем патрабаванняў па ахове працы і рэгістрацыі праведзеных інструктажоў.

Сваю работу галоўны інспектар ФПБ прадоўжыў у кабінеце інжынера па ахове працы завода Андрэя Дулінца. Адбыўся зацікаўлены дыялог. Андрэй Францавіч атрымаў адказы на пытанні, якія яго цікавілі. Не абмінуў сваёй увагай Георгій Кішчук транспартны ўчастак прадпрыемства, дзе захоўваецца сельскагаспадарчая тэхніка. Гэтыя памяшканні ў свой час належалі райсельгастэхніцы. Некалькі гадоў таму іх перадалі малочнаму заводу. Каб навесці там ідэальны парадак, трэба ўкласці шмат фінасавых сродкаў. Работа вядзецца паступова.

У Георгія Клішчука засталіся прыемныя ўражанні ад наведвання завода. Станоўча ён ацаніў і работу інжынера па ахове працы Андрэя Дулінца.

—Прадпрыемства сучаснае. Бачна, што тут вялікая ўвага надаецца стварэнню належных умоў працы, — падсумаваў Георгій Кішчук. — Прыемна зайсці не толькі ў цэхі, але і ў санітарна-бытавыя памяшканні. Работнікі ў поўным аб’ёме забяспечваюцца спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай аховы. У парадку і дакументацыя па ахове працы. Яна абнаўляецца, рэгулярна ўносяцца змяненні ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Нязначныя парушэнні па абсталяванні месцаў рамонту тэхнікі выяўлены на транспартным участку. Іх ухіленне не патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў і шмат часу. Я напішу рэкамендацыі — і, упэўнены, на заводзе прымуць усе неабходныя меры да ўхілення недахопаў.

—Мэта маніторынгаў, якія арганізуюцца па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, — выявіць недапрацоўкі па ахове працы, даць рэкамендацыі па іх ухіленні, — гаварыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая. — Практыка паказвае, што грамадскі кантроль дапамагае палепшыць сітуацыю на месцах. Таму ўдзячныя тэхнічным інспектарам, якія на гэты раз працавалі ў нашым раёне, за аб’ектыўную ацэнку работы інжынераў па ахове працы і метадычную дапамогу.


Warning: Use of undefined constant php - assumed 'php' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/user2112226/www/vitebsk.belprofmash.1prof.by/skin/footer.php on line 70

Warning: Use of undefined constant php - assumed 'php' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/user2112226/www/vitebsk.belprofmash.1prof.by/skin/footer.php on line 75

Карта сайта